Адкуль пайшлі беларусы
Паданне
Аўтар: народ
Крыніца: Легенды і паданні. Мн., 1983. С. 78—79

Калісь яшчэ свет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стояла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэў нібы камень, нібы што. Адзін раз Пярун як разыграўся і давай пыляць стрэламі ў гэты камень. Ад яго стрэлаў выскачыла тры яскаркі: белая, жоўтая і чырвоная. Упалі тыя яскаркі на ваду; з гэтага ўся вада скаламуцілася, і свет памуціўся, як хмары. Але па некаторым часе, як усё высветлілася, дык і адзначылася — дзе вада, дзе зямля. А яшчэ па некаторым часе завялося і ўсякае жыццё і ў вадзе, і на зямлі. І лясы, і травы, і звяры, і рыба, а пасля і чалавек завёўся: ці ён прыйшоў адкуль, ці вырас тутака.

Подробнее...

Быў сабе вол, баран, гусак і пеўнік. Надыходзіла зіма, дык вол кажа: - Ведаеце што? - зіма надыходзіць, холад будзе, - пастаўма хатку.

Подробнее...

Вясна прыйшла!
У бляску сонца, ў зеляніне,
У прыгажосці, ў ярыне,
Сама – пекнасць, сама – свята
І прыгожа і багата.
Як прыйшла яна,
Прынясла святла,
Прынясла цяпла,
Наліла ў лагох
Снегавой вады,
Расцвіла ў лугох,
Распляла сады,
Яна радасць мне і свята,
Ёй я дзякую багата.

Алесь ГАРУН

«ТАТА  ГІСА»

Калі пачалася вайна, тата наш сабраўся, пацалаваў нас усіх і пайшоў на вайну. Засталіся мама і нас трое: я, браты Вова і Ваня. Мне было дзесяць год, Вову — сем, а Ваню — чатыры.

Пасля з'явіліся немцы і сталі хадзіць у нашу вёску Някрасава. Яны забіралі кароў і шукалі партызан, якія прыходзілі ў вёску. Часта партызаны заходзілі і да нас і начавалі ў лазні. Мама нас папярэджвала, каб мы нікому не прагаварыліся. Асабліва мы ўгаварвалі Ваню, бо ён быў малы.

Адзін раз у нас быў партызан, якога называлі Грыша. Ён быў вясёлы, добры, і мы ўсе яго любілі. Ён гуляў з Ванем, і той называў яго «Гіса».

Подробнее...

Вожык і  мышы

Все дети вместе с игроками-мышами становятся в круг. Ежик—в центре круга. По сигналу все идут вправо, еж — влево. Игроки произносят слова:

Бяжыць вожык — тупу-туп,

Увесь калючы, востры зуб!

Вожык-вожык, ты куды,

 Ад якой бяжыш бяды?

Подробнее...